Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Беларуска Валькевіч у складзе Польшчы заняла трэцяе месца ў фінале чэмпіянату Еўропы па ветразным спорце

21 кастрычніка 2024, 12:31

Беларуская віндсерферка Анастасія Валькевіч заняла трэцяе месца ў фінале чэмпіянату Еўропы па ветразным спорце ў класе IQFoil.

Беларуска прадстаўляла зборную Польшчы, дзе мае пастаянны ВНЖ.

Чэмпіянат Еўропы праходзіў у італьянскім Кальяры. У ім прынялі ўдзел 120 спартсменаў з 28 краін.