Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Анастасiя Валькевіч: «Не чакала, што на сваім першым чэмпіянаце Еўропы заваю медаль»

21 кастрычніка 2024, 12:37

Беларуская віндсерферка Анастасія Валькевіч пракаментавала бронзу чэмпіянату Еўропы па ветразным спорце. Спартсменка выступала за Польшчу, дзе мае пастаянны ВНЖ.

– Я неверагодна задаволеная вынікам. Не чакала, што на сваім першым чэмпіянаце Еўропы заваю медаль.

Вялікі дзякуй Польскаму саюзу паруснага спорту за тое, што даў мне магчымасць стартаваць пад польскім сцягам і быць часткай каманды.

Я таксама вельмі ўдзячная трэнерам і ўсёй камандзе за пастаянную падтрымку, – сказала Валькевіч.