Усе навіны

Казлоўская пра палітвязняў: «Больш за ўсё я цікавілася лёсам Івуліна. Мне вельмі цяжка думаць пра іх лёсы і разумець, што я не магу нічога зрабіць для іх вызвалення»

8 сакавіка 2023, 18:55

Лучніца Карына Казлоўская расказала пра тое, што сачыла за лёсам журналіста Tribuna.com і экс-палітвязня Аляксандра Івуліна, пакуль ён знаходзіўся ў зняволенні.

– Ці ёсць нехта з беларускіх палітвязняў, за лёсам якога вы асабліва назіраеце?

– Больш за ўсё я цікавілася лёсам Аляксандра Івуліна. Ён, дзякуй богу, нядаўна вызваліўся і ўжо ў бяспечным месцы. Я яму напісала, ён падзякаваў мне за падтрымку і напісаў, што гэта вельмі міла. Івулін – вельмі прыемны чалавек, аднойчы мне ўдалося пабачыцца з ім ужывую.

У цэлым, мне вельмі цяжка думаць пра лёсы палітычных зняволеных і разумець, што я не магу нічога зрабіць для іх вызвалення, – сказала Казлоўская.

Нагадаем, з 3 чэрвеня 2021-га Івуліна ўтрымлівалі за кратамі ў рэжымнай Беларусі. Ён выйшаў на волю 17 лютага, поўнасцю адбыўшы прызначаны «судом» тэрмін у два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. 23 лютага Івулін прыляцеў у сталіцу Грузіі Тбілісі, да гэтага моманту пра яго вызваленне не абвяшчалі ў мэтах бяспекі.