Усе навіны

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі спартыўнай стральбы: «Мы рухаемся да паступовага адкрыцця насустрач расіянам і беларусам. Гэта нядобра, што спартсмены плацяць за гэтую сітуацыю»

26 сакавіка 2023, 10:30

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі спартыўнай стральбы (ISSF) Лучана Росі падзяліўся думкамі пра магчымы допуск расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«Ім вельмі цяжка ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Еўропе. Мы ведаем, што алімпійскі дух – сяброўства, павага і мір, але палітычная сітуацыя іншая. Я пагавару з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам, і мы даведаемся, што адбудзецца ў найбліжэйшы час.

Мы рухаемся да таго, каб паступова адчыняцца, таму што гэта нядобра, што спартсмены плацяць за гэтую сітуацыю. Але вядома, калі сярод іх будуць вайскоўцы, паліцыя… Я спадзяваюся, што знойдзецца выхад, які вырашыць гэтую праблему.

Мы разам з нашымі братамі з Украіны, якія падвергліся гэтай агрэсіі», – сказаў Росі.