Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Карына Казлоўская: «У 2020-м хадзіла на маршы таемна, трошкі зайздросціла спартоўцам, якія адкрыта выказваліся»

Лучніца Карына Казлоўская расказала пра тое, як хадзіла на пратэстныя маршы пасля выбараў-2020, а таксама пра сваё рашэнне падпісаць ліст за сумленныя выбары.

«У 2020 годзе я хадзіла на марш, але хадзіла таемна, таму ніякіх фатаграфій, нейкіх навін са мной не было. І, можна сказаць, крыху зайздросціла спартсменам, якія так адкрыта выказваліся, адкрыта хадзілі на марш. І я потым ужо вырашыла, што ўсё ж такі я таксама павінна да іх далучыцца.

Я падпісала ліст [за сумленныя выбары] не адразу. Ну, калі сапраўды, я баялася. Мне было страшна, я не ведала, як можа абярнуцца для мяне маё жыццё, як наогул можа ўсё скласціся далей. Але такое рашэнне ўжо прыняло, можна сказаць, не на эмоцыях, а свядома. І асноўная ідэя была ў тым, каб паспрабаваць дапамагчы, і нешта змяніць у краіне, і прыкласці да гэтага нейкія намаганні, гэта значыць нейкую аказаць падтрымку», – распавяла Казлоўская.