Стралок Чарноў: «Вінтоўка – частка мяне, яна ўва мне, я ў ёй»
Беларускі стралок Уладзімір Чарноў расказаў, ці задумваецца ён пра завяршэнне кар'еры, і сваім стаўленні да стральбы.
– Цісне груз адказнасці, калі вы родам з вядомай спартыўнай дынастыі?
– Мне пашанцавала, што дынастыя валейбольная. Родныя не стрэлкі, але разумеюць: спорт – гэта нялёгка. Маці моцна падтрымлівае. А ціску не адчуваў, толькі разуменне.
– Дзяцей варта аддаваць у стральбу?
– Сваім гэты від спорту навязваць не стаў бы, але жаданне ім займацца падтрымаў бы. Заўважаю: апошнім часам у стральбе дзяўчынак крыху больш. Мусіць, хлопцы з гадамі ўсведамляюць, што трэба зарабляць. І калі да пэўнага ўзросту не трапляюць у нацыянальную каманду, то часцей за ўсё са спорту сыходзяць.
– Вы па адукацыі трэнер-выкладчык па кулявой стральбе, выкладчык фізкультуры. Задумваецеся пра трэнерскую кар'еру?
– На пенсіі падумаю. Я дзейны спартовец, у маіх планах быць у стральбе максімальна доўга.
– Як можаце апісаць стан, калі толькі вы, вінтоўка і мішэнь?
– Вінтоўка – частка мяне. Яна ўва мне, я ў ёй. Усё, што раблю, адбіваецца на ёй. Разам мы – адзінае цэлае, – распавёў Чарноў.