Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

16-гадовая беларуска Чупрыс заваявала ліцэнзію на АГ-2024 у стральбе

28 траўня 2024, 20:58

У харвацкім Асіеку праходзіць чэмпіянат Еўропы па кулявой стральбе.

16-гадовая беларуска Дар'я Чупрыс у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў змагла заняць шостае месца. Гэты вынік дазволіў спартсменцы атрымаць ліцэнзію на АГ-2024.

Адзначым, што Чупрыс уваходзiць у спартыўны клуб УС Лукашэнкi.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 28 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі дзесяць у барацьбе, чатыры ў цяжкай атлетыцы, па тры ў плаванні і веславанні на байдарках і каноэ, па дзве ў прыжках на батуце, акадэмічным веславанні і стральбе, а таксама па адной у веласпорце і тхэквандо.

Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.