Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Алімпіяда-2024, 1 жніўня, кулявая стральба: Чупрыс не выйшла ў фінал

У чацвер, 1 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

У 13:00 свой выступ у кваліфікацыі ў стральбе з вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцый правяла Дар'я Чупрыс. Беларуска апынулася на 24-й пазіцыі, набраўшы ў кваліфікацыі 579 ачкоў з 600 магчымых.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.