Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Алімпіяда-2024, 2 жніўня, стральба: беларуска Пятрова не выйшла ў фінал, стаўшы перадапошняй

2 жніўня 2024, 13:26

У пятніцу, 2 жніўня, у Парыжы працягваюцца Алімпійскія гульні-2024.

У 10:00 на старт выйшла беларуска Аляксандра Пятрова. Яна выступіла ў кваліфікацыі па стральбе з малакалібернага пісталета на 25 метраў.

У выніку яна набрала 566 балаў з 600 магчымых і завяршыла выступленне на АГ-2024, заняўшы 39-ю пазiцыю з 40 удзельнiц.

8 найлепшых спартсменак выйшлі ў фінал.

Беларускія спартсмены выступаюць у нейтральным статуце. Абмежавальныя меры ўведзены ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.