Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Беларускія стрэлкі завяршылі выступленне на Алімпіядзе без медалёў

2 жніўня 2024, 14:26

Беларускія стрэлкі Аляксандра Пятрова і Дар'я Чупрыс завяршылі выступленне на Алімпіядзе без медалёў.

Пятрова не змагла ўвайсці ў лік фіналістак у стральбе з малакалібернага пісталета на дыстанцыі 25 метраў на АІ-2024.

У гэтай дысцыпліне прынялі ўдзел 40 спартсменак. Пятрова ў першай групе паказала апошні, 20-ы, вынік з 20 удзельніц і набрала 566 ачкоў з 600-ці.

1 жніўня Чупрыс у стральбе з вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцый таксама не патрапіла ў фінал. Яна аказалася на 24-й пазіцыі, набраўшы ў кваліфікацыі 579 ачкоў з 600 магчымых.

Для праходжання ў паўфінал абедзвюм спартсменкам трэба было прайсці як мінімум у васьмёрку найлепшых.