Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Карына Казлоўская: «Я давярала свайму трэнеру, але калі я сказала, што збегла з Беларусі, яна патэлефанавала ў «міністэрства»

25 лютага, 11:25

Беларуская лучніца з польскім пашпартам Карына Казлоўская адказала на пытанне польскіх журналістаў пра тое, як зразумела, што жыве ў нявольнай краіне.

– Калі вы зразумелі, што жывяце не ў свабоднай краіне?

– Калі пачалася пандэмія, небяспеку якой улады пераменшылі. Яны пачалі ўсё кантраляваць.

Не было ніякай свабоды, я адчувала, што нешта не так. У жніўні 2020 года былі выбары, і тады ўсё стала зразумела.

Я брала ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і праз гэта мной зацікавіліся спецслужбы.

Мне не раз даводзілася ўцякаць ад АМАП. У 2022 годзе, пасля пачатку вайны ва Ўкраіне, я зразумела, што мне трэба з'ехаць.

І вось тады пачаліся самыя вялікія рэпрэсіі.

– Чым вам пагражалі?

– Пакаранне, верагодна, складзе тры ці чатыры гады пазбаўлення волі.

Калі я вырашыла ўцячы, я нікому пра гэта не казала, бо чакала, што інфармацыя дойдзе да спецслужбаў.

Перасякаючы мяжу, я напісала свайму трэнеру, з якім працавала 9 гадоў. Я давярала ёй, але была асцярожная. І добра.

Яна адразу ж патэлефанавала ў міністэрства і сказала, што я збегаю, бо яна думала, што я яшчэ не перасекла мяжу.

Калі б я сказала ёй раней, ахоўнікі напэўна спынілі б мяне. Потым да маіх сяброў прыйшла міліцыя і адправіла іх на суткі – на два тыдні.

Яны званілі і крычалі, каб я вярталася. Яны прыгразілі, што не адпусцяць іх, пакуль я не вярнуся, але я ведала, што шляху назад няма. Мне ўдалося перавезці ў Польшчу сваю сям'ю, – сказала Казлоўская.