Усе навіны

Трэнер зборнай па канькабежным спорце Рогаўцаў пра АГ-2026: «Арыентуемся на ўдзел, і што мы будзем прадстаўляць сваю краіну»

14 лютага 2023, 10:44

Старшы трэнер зборнай Беларусі па канькабежным спорце Віталь Рогаўцаў расказаў аб падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Мілане і Корціна-д’Ампецо, якія пройдуць у 2026 годзе.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– 2026 год – Гульні ў Мілане. Якія мэты, задачы ставіце, і ў якіх дысцыплінах нам чакаць чагосьці неверагоднага?

– Мы арыентуемся на ўдзел і на тое, што ўсё будзе добра, і мы будзем прадстаўляць сваю краіну на Алімпійскіх гульнях. Таму першы год мы правялі сумесна з Расіяй, удзельнічаючы ў чэмпіянатах Расіі. Наступны год, хутчэй за ўсё, мы правядзём у такім жа цыкле. А наступныя гады будзем арыентавацца на тое становішча спраў, якія будуць у свеце.

У нас каманда маладая – сярэдні ўзрост каманды 23-25 гадоў – гэта вельмі добры патэнцыял. Асноўны касцяк каманды мы захавалі, лідары засталіся, – сказаў Рогаўцаў.