Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

У Мінску на катку памёр чалавек

22 снежня 2024, 16:46

«Наша Ніва» са спасылкай на Telegram-канал «Стыдно Минск» паведамляе аб тым, што 21 снежня ў Мінску на катку на Нямізе памёр чалавек. Інцыдэнт здарыўся на сеансе ў 17.00.

Канал апублікаваў відэа, на якім здалёк бачна, як побач з бортам ляжыць накрыты белай тканінай чалавек. Таксама яго агарадзілі металічнымі парэнчамі.

У каментарах да відэа напісалі, што сеанс спынілі, а грошы за яго вярнулі.

Telegram-канал «Новости Минска» паведамляе, што на месца выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Больш за 50 хвілін лекары праводзілі рэанімацыйныя дзеянні, але 38-гадовага мужчыну выратаваць не ўдалося. Да прыбыцця медыкаў рэанімаваць мужчыну спрабаваў персанал катка.