Усе навіны

Аляксандр Пянігін: «Як кіраўнік федэрацыі фрыстайла кантактую з міжнароднымі калегамі, у спартсменаў кантакты з Украінай, ЗША і іншымі. Сяброўства нікуды не падзелася»

9 студзеня 2023, 13:25

Старшыня Беларускай федэрацыі фрыстайла Аляксандр Пянігін расказаў аб тым, як зборная спраўляецца з міжнародным банам.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Той узровень спартовых вынікаў, дасягненняў нашых спартоўцаў на міжнароднай спартовай арэне імкнемся падтрымліваць. Гэта найважнейшы аспект. Дзеля гэтага дзяржава робіць вельмі шмат у асобе Міністэрства спорту. Рэалізуюцца праграмы падрыхтоўкі нацыянальнай каманды, юніёрскай зборнай. Таксама зусім нядаўна прайшла мадэрнізацыя аб'екта ў «Раўбічах». Рэалізаваны самыя сучасныя моманты, схіл зараз з'яўляецца унікальным па тэхнічнай начынцы.

Нашы спартоўцы і трэнеры, я як кіраўнік федэрацыі ўвесь час кантактуем з нашымі міжнароднымі калегамі, на ўзроўні спартоўцаў добрыя кантакты з краінамі Швейцарыі, Украіны, ЗША, Канады і гэтак далей. На ўзроўні федэрацый добрае ўзаемадзеянне, на ўзроўні лыжнага саюза і федэрацыі фрыстайла, а таксама Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда. Трэнерскія кантакты вельмі цудоўныя. Тое сяброўства шматгадовая нікуды не дзелася. Таму мы разлічваем, што гэтыя падзеі скончацца і мы будзем паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах самага буйнога маштабу.

Ёсць усе ўмовы: гэта і скачкі на ваду, і трэнажорныя залы, і харэаграфічныя залы, батутная зала. Мы самадастатковыя ў гэтым пытанні ў частцы летняй падрыхтоўкі. Канешне, ёсць пытанні ў пераходзе на снег. Перабудавалі нашую падрыхтоўку і зусім хутка адпраўляемся на спаборніцтвы і трэніроўкі ў Расійскую Федэрацыю.

Фрыстайл – гэта маё жыццё, мае ўсе асабістыя гісторыі, гісторыі нашых перамог на алімпійскіх гульнях, наш гонар і гонар усёй краіны», – сказаў Пянігін.