Усе навіны

Клэба атрымаў 60-ю перамогу на этапах Кубка свету

21 студзеня 2023, 20:23

Нарвежскі лыжнік Ёханэс Клэба выйграў спрынт у свабодным стылі ў рамках 8-га этапа Кубка свету па лыжных гонках у італьянскім Лівіньё.

Гэта 6-я перамога Клэба ў гэтым сезоне і 60-я на этапах кубка.

Яго вынік – 2.28,38 мін, на другім месцы Рышар Жув (Францыя) – +0,35, на трэцім Янік Рыблі (Швейцарыя) – +0,35.

Клеба ўзначальвае агульны залік з 1397 баламі, у Пола Галберга – 1314, у Федэрыка Пелегрына (Італія) – 1057.

Лыжныя гонкі

Кубак свету

Лівінья, Італія

Мужчыны

Спрынт

1,4 км, вольны стыль

1. Ёханэс Клеба (Нарвегія) – 2.28,38.

2. Рышар Жуў (Францыя) – 0,35 сек.

3. Янік Рыблі (Швейцарыя) – + 1,34.

4. Пол Галберг (Нарвегія) – + 2,93.

5. Валерыа Гронд (Швейцарыя) – + 3,66.

6. Рэно Жэ (Францыя) – + 10,07.