Усе навіны

Прэзідэнтка ФЛГ Расіі Вяльбе аб сумесных зборах з беларусамі: «Гатовы ўзяць пераможцу ЧБ Каралеву на падрыхтоўку з камандай Расіі – з першага збору наступнага сезона»

10 лютага 2023, 14:48

Кіраўніца Федэрацыі лыжных гонак Расіі Алена Вяльбе расказала аб карысці ад сумесных збораў і трэніровак расіян і беларусаў, а таксама аб тым, што з наступнага сезона расіяне гатовы ўзяць на зборы беларускую лыжніцу Ганну Каралеву.

– Сумесныя зборы і трэніроўкі. Якога выхлапу чакаеце ад іх?

– Думаю, ён вялікім будзе для вашых спартсменаў, і мы гатовы ўсяляк дапамагаць. Мы гэта абмяркоўвалі і зараз пяройдзем да практыкі. Прынамсі, мне вельмі падабаецца ваша Аня Каралева (пераможца чэмпіянату Беларусі 2023 – Tribuna.com). І мы гатовы ўзяць яе на падрыхтоўку з нашай камандай – з першага збору наступнага сезона. Важна, каб яна не перыядычна да нас падключалася (толку ад гэтага будзе мала), а працавала ўвесь час. Мы абсалютна адкрыты, ёсць магчымасць вырасці дзяўчынцы, чаму б і не?

– А Аню Мачэхіну (чэмпіёнка юніёрскага і дарослага ЧБ-2023 – Tribuna.com) узяць не плануеце?

– Усяму свой час. Пры жаданні яна можа падключыцца да юніёраў. Мы, паўтаруся, адчыненыя. Проста Каралева – гэта ўжо сфарміраваная спартсменка, – сказала Вяльбе.