Вакансія

Скот са зборнай Аўстраліі, якую трэніруе Дашчынскі, заваявала сярэбраны медаль ЧС у Грузіі

23 лютага, 13:38
0

Даніэла Скот са зборнай Аўстраліі па фрыстайле, якую трэніруе беларускі спецыяліст Дзмітрый Дашчынскі, стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату свету па фрыстайле, які праходзіць у грузінскім Бакурыяні.

Аўстралійка ў другой спробе набрала 83.84 балы. Адзначым, што Скот была лідэрам пасля кваліфікацыі.

Першай стала кітаянка Фанью Конг, якая набрала 85.30. Трэцяй стала ўкраінка Анастасія Навасад.

Нагадаем, Дашчынскі стаў галоўным трэнерам зборнай Аўстраліі па фрыстайле ў жніўні 2022 года.

Государство также дает деньги, но идеологии и пресса нет. Дащинский – о том, как устроен фристайл в Австралии и какой маразм в Беларуси отбивает желание работать