Усе навіны

FIS хутчэй за ўсё будзе прытрымлівацца рэкамендацый наконт беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія паступяць ад МАК

23 лютага 2023, 15:41

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў спорту (FIS) Ёхан Эліяш падзяліўся думкамі пра магчымы допуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

Эліяш сказаў, што, з аднаго боку, «спартсмены не выбіраюць краіну, у якой яны нарадзіліся», але адзначыў, з другога боку, ёсць «складаная сітуацыя» ва Украіне.

Ён паведаміў, што FIS, хутчэй за ўсё, будзе прытрымлівацца рэкамендацый, якія паступяць ад МАК, хаця ўсё залежыць ад таго, якімі яны будуць.

«Адзінае, чаго мы хочам пазбегнуць – гэта расколу спартыўнай супольнасці. Мы павінны аб'яднацца і падтрымаць МАК і іх рашэнне», – сказаў Эліяш.