Вакансія

Кіраўніца расiйскіх лыж Вяльбе: «FIS патрабуе ад спартсменаў пацвердзіць, што яны не падтрымліваюць СВА. Рабят, гэта дакладна ніяк»

21 сакавіка, 12:35
0

Кіраўніца Федэрацыі лыжных гонак Расіі (ФЛГР) Алена Вяльбе пракаментавала патрабаванне Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) асудзіць вайну ва Украіне.

«Не так даўно ён [кіраўнік FIS Ёхан Эліяш] тэлефанаваў нашаму генеральнаму сакратару, яны досыць доўга размаўлялі. З размовы было ясна – Расію трэба вяртаць. Ёсць віды спорту, дзе яны губляюць гледачоў, што называецца, на хаду. Вядома, ёсць і віды спорту, дзе ніхто нават не заўважае, што няма расіян. Не ва ўсіх відах у нас усё добра.

Наш генеральны сакратар асацыяцыі сказаў: «З такімі ўмовамі, што вы прапануеце, ніхто на гэта не пойдзе». Апроч таго, што яны прапануюць нейтральны статус для нашых спартсменаў, яны яшчэ штурхаюць на гэтую дарожку ўсе федэрацыі і кажуць, што ім неабходна, каб людзі неяк вусна ці пісьмова пацвердзілі, што не падтрымліваюць СВА (так прарасійскія крыніцы называюць вайну, якая з 24 лютага 2022 г. працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі – Tribuna.com). Рабят, гэта дакладна ніяк», – адзначыла Вяльбе.