Усе навіны

Трэнер паралыжніцы Шыц Буранаў: «Санкі робім у асноўным на пратэзным заводзе. Замовіць карбонавыя, як у амерыканцаў, вялікіх грошай каштуе»

27 сакавіка 2023, 11:38

Паралыжніца Валянціна Шыц і яе трэнер Юры Буранаў распавялі пра інвентар для беларускіх паралімпійскіх лыжнікаў.

Супрацоўніца ГосТВ: Вы 30 гадоў увесь час снежнікамі займаліся ці летнікі таксама былі?

Юры Буранаў: Раней не было гэтых лыж.

Супрацоўніца ГосТВ: Але ж санкі былі?

Юры Буранаў: Не, не было, вядома. На калясках каталіся гоначных. Снег узнік толькі ў 1998 годзе. Вера Сіповіч такая была, трасы такія былі, яна з аднаго спуску ляціць кулём, я яе паднімаю. Такіх тры. Потым Саша Папова і Булыгін, пытаю – дык гэта наша траса. У стаялых такая ж траса, як і нашых саначнікаў.

Супрацоўніца ГосТВ: То бок, гэта санкі тады пачыналіся такія? А вы самі рабілі санкі?

Юры Буранаў: Так, з 1998-га. У асноўным тут, на пратэзным заводзе.

Супрацоўніца ГосТВ: А зараз?

Юры Буранаў: Тое ж самае робім.

Супрацоўніца ГосТВ: То бок, пратэзнікі робяць нашы, беларусы?

Юрый Буранаў: Так, каб недзе замовіць карбонавыя, як у амерыканцаў, вялікіх грошай каштуе.

Супрацоўніца ГосТВ: А яны лягчэйшыя?

Валянціна Шыц: Так, карбон жа лягчэйшы за метал.

Супрацоўніца ГосТВ: Атрымліваецца, калі карбонавыя сані даць нашым хлопцам, то, па сутнасці, гэта будзе адзін з патэнцыялаў?

Юры Буранаў: Вядома.