Усе навіны

Украінская фрыстайлістка Навасад: «У мяне ёсць сяброўка з Беларусі, яны вельмі добра разумеюць, што ў нас адбываецца»

30 сакавіка, 09:55

Украінская фрыстайлістка Анастасія Навасад выступіла супраць вяртання прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў міжнародны спорт.

«Я задумалася, як гэта наогул будзе адбывацца, калі яны (прадстаўнікі Расіі і Беларусі – Tribuna.com) вярнуцца. У маёй галаве гэта не ўкладаецца. Як наогул проста спаборнічаць з імі, знаходзіцца на адным схіле?

У мяне ёсць сяброўка з Беларусі, яны вельмі добра разумеюць, што ў нас адбываецца. Ну, яны занялі нейтралітэт. Яны падтрымліваюць, пішуць: «Калі патрэбна дапамога – кажы».

А расейцы наогул нікому не напісалі», – сказала Навасад.