Усе навіны

Ала Цупер: «Казека ўжо на пенсіі, але яго методыкі працягваюць працаваць»

2 чэрвеня, 13:15

Алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ала Цупер падзялілася меркаваннем пра экс-трэнера зборнай Мікалае Казеке.

– Мікалай Казека – геній фрыстайла?

– Думаю так. Гэта адзін з самых паспяховых відаў спорту ў краіне. З Алімпійскіх гульняў мы прывезлі восем медалёў, палова з якіх залатыя! Цяпер Мікалай Іванавіч ужо на пенсіі, але яго методыкі актуальныя і працягваюць працаваць, – сказала Цупер.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года Казека афіцыйна сышоў з пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі па фрыстайле. У лістападзе 2021 года трэнера адхілілі ад працы з камандай пасля падпісання адкрытага ліста спартсменаў за сумленныя выбары і падтрымкі фрыстайлісткі Аляксандры Раманоўскай, хаця фармальна ён заставаўся галоўным трэнерам.