Усе навіны

«Падумаў – ды хто мяне правяраць будзе?» Расійскага лыжніка пазбавілі перамогі на марафоне ў Швейцарыі з-за выкарыстання фтору

21 студзеня, 15:34

Расійскі лыжнік Амар Худзіеў перамог на марафоне La Diagonela у Швейцарыі ў катэгорыі аматараў, аднак упусціў перамогу пасля праверкі лыж.

Расіянін выкарыстоўваў для змазкі лыж забаронены ў лыжных гонках і біятлоне фтор.

«У Еўропе фтор у нас забаронены ўжо трэці сезон, калі не памыляюся. Я добра пра гэта ведаю. Вядома, яшчэ летась чытаў рэгламенты марафонаў, але падумаў – ды якое месца я займу? Ды хто мяне правяраць будзе? Купляць новыя лыжы дзеля адной паездкі, а потым паставіць на год у чахол, даволі накладна. Увогуле, і летась на фторы бег, і сёлета былі прыкладна тыя ж думкі. Я ніяк не разлічваў, што змагу быць высока, а ўжо тым больш выйграць La Diagonela і прывезці другому месцу 2 хвіліны 40 секунд.

Я думаў, што буду дзесьці ў дзесятцы ў найлепшым выпадку, і верагоднасць, што ў мяне возьмуць лыжы на праверку, нікчэмна малая. Увогуле, паспадзяваўся на рускі «авось». Я не рабіў ніякіх дзеянняў для таго, каб счысціць фтор з лыж – усё роўна ў мяне няма абсталявання, на якім потым праверыць можна, наколькі чыста я гэта зрабіў. А рыхтаваць лыжы, якія заўсёды былі з фторам, парашком без фтору – бескарысна. Таму рабіў фторам і бег у надзеі, што не правераць. Надзея не апраўдалася», – распавёў лыжнік.

Расіянін не быў дыскваліфікаваны, а проста пераведзены на апошняе месца. «Ветлівыя еўрапейцы, якія заўсёды згладжваюць куты. Я выдатна разумеў, што парушыў правілы, таму проста забраў лыжы і сышоў», – сказаў Худзіеў.