Федэрыка Пелегрына: «Спадзяюся, вайна скончыцца як мага хутчэй – гэта будзе азначаць, што расіяне зноў змогуць спаборнічаць»
Італьянскі лыжнік Федэрыка Пелегрына пракаментаваў допуск расіяніна Аляксандра Бальшунова да лыжнай гонкі Sudtirol Moonlight Classic у Італіі.
«Як я і казаў з пачатку вайны, я лічу, што спартсмены з усіх краін павінны мець магчымасць спаборнічаць, бо спорт павінен аб'ядноўваць людзей.
Я спадзяюся, што вайна скончыцца як мага хутчэй. Гэта будзе азначаць, што расіяне зноў змогуць спаборнічаць у лыжных гонках, што, безумоўна, зробіць узровень значна лепшым, чым цяпер», – сказаў Пелегрына.
Спачатку Бальшуноў быў заяўлены на гонку пад расійскім сцягам, аднак пасля арганізатары прыбралі сцяг з пратаколу.
У сакавіку 2022 года Бальшуноў прыняў удзел у мітынгу ў «Лужніках» у падтрымку вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022-га працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.