Грэбнёў пра магчымы допуск беларусаў на АГ-2026: «Усё роўна, якую налепку на нас павесіць МАК. У душы наш сцяг, наш гімн, наша Радзіма»
Старшыня Беларускага лыжнага саюза Аляксандр Грабнёў пракаментаваў магчымы допуск беларускіх лыжнікаў да кваліфікацыі на АГ-2026.
Раней стала вядома, што МАК заклікаў міжнародны саюз біятланістаў (IBU), а таксама Міжнародную федэрацыю лыжных відаў спорту (FIS) дапусціць беларусаў і расіян да адбору на спаборніцтвы.
– Можа быць, нам дадуць wild card?
– Такія размовы таксама ў кулуарах вядуцца. Былі прапановы ад шэрагу краін, але, мне падаецца, гэта выкліча яшчэ большы супраціў, таму што гэта будзе своеасаблівы прэцэдэнт. Пачнуцца перасуды і размовы, што можа пасля прывесці да яшчэ большага скандалу. Але веру, што нашых мацнейшых спартсменаў, якія сапраўды здольныя змагацца за вынік, дапусцяць. Wild card – гэта добра, трэба на гэта спадзявацца, але ў першую чаргу неабходна разлічваць на тых людзей, якія здольныя нешта паказаць.
Размовы размовамі, але наша задача – падысці да спаборніцтваў на піку формы як фізічнай, так і псіхалагічнай. Бо гэты падвешаны стан стварае вельмі моцнае маральнае напружанне. Таму цяпер мы: федэрацыя, каманда, трэнерскі персанал – працуем над тым, каб нашы спартсмены знаходзіліся ў найбольш аптымальнай кандыцыі. Безумоўна, рыхтуемся да Алімпіяды. Для кагосьці гэта мара, для кагосьці – мэта. Усё едзем прадстаўляць краіну, і ўсё роўна, якую налепку на нас павесіць МАК. У душы наш сцяг, наш гімн, наша Радзіма, – сказаў Грэбнёў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.