Усе навіны

Варатар «Сталіцы» Трафімовіч: «Сумна, што клубаў у вышэйшай лізе ўсё менш і менш становіцца»

17 студзеня 2023, 13:35

Варатар «Сталіцы» Максім Трафімовіч падзяліўся меркаваннем аб узроўні чэмпіянату Беларусі.

«Што тычыцца каманд, то зараз увогуле няма прахадных у вышэйшай лізе. Праўда, сумна, што клубаў усё менш і менш робіцца. Трэба, каб клубы развіваліся ва ўсіх рэгіёнах.

Усе каманды зараз моцныя, няма ніводнай [слабой]. Ты выходзіш і настройваешся на кожную гульню з поўнай аддачай, бо разумееш, што ўсе клубы моцныя. Натуральна, ёсць 4 каманды, якія даюць пасыл, што яны мацнейшыя, але кожны можа адабраць у іх ачкі», – сказаў Трафімовіч.