Усе навіны

Гулец ЧБ па міні-футболе аб прарэжымным лісце: «Нікога не прымушалі распісвацца. Крыху здзіўляе з адданым рэжыму кіраўніком БАМФ, але ніхто не скардзіцца».

30 сакавіка 2023, 21:01

Гулец чэмпіянату Беларусі па міні-футболе падзяліўся меркаваннем аб падзяліўся меркаваннем аб праўладным лісце спартсменаў.

– Чаму, па-вашаму, у міні-футболе не было масавага падпісання ліста?

– Так не было ціску зверху, ніхто нікога не прымушаў. Канешне, асобныя асобы, напрыклад, з «УУС-Дынама», падпісалі, ці была гісторыя з подпісамі ў светлагорскім ЦКК. Але, у цэлым, ніхто па міні-футбольных клубах не хадзіў з гэтым лістом, не прымушаў распісвацца. Хаця, думаю, калі б ціск быў, то вынік атрымаўся б падобным да таго, што мы ўбачылі ў іншых відах спорту. Супраць кіраўніцтва б ніхто не пайшоў.

– Выглядае даволі дзіўна, калі ведаеш, хто старшыня асацыяцыі міні-футбола.

– Сапраўды, чалавек сістэмны, адданы рэжыму, і многія задаюцца пытаннем, чаму пры такім кіраўніку не было ціску з лістом. Натуральна, ніхто Хаменка такія пытанні задаваць не будзе, але людзей гэта сапраўды крыху здзіўляе. Хаця ніхто і не скардзіцца.

Мы ўсе чакалі, што будзе такі ж ціск, як у іншых відах спорту, але яго не адбылося. А зараз ліст ужо неактуальны, думаю, ніхто да яго не вернецца.

Але свае сістэмныя замашкі Хаменка выяўляў. У 2021 годзе на матчы зборнай у Мінску зганяў міліцыю і вайскоўцаў, калі трыбуны кішэлі тэрміноўцамі, кантрактнікамі. Ведаю, што калі гульцы выйшлі на пляцоўку, яны самі афігелі ад убачанага. У шоку былі нават трэнеры. Але толькі Сяргей Падалінскі выказаўся смела, – сказаў гулец ЧБ па міні-футболе.