Усе навіны

Гулец «Сталіцы» да Сілва перад 3-м матчам фінальнай серыі ЧБ: «У Гомелі будзе вялікі матч»

12 чэрвеня 2024, 11:49

Гулец «Сталіцы» Эдзімар да Сілва падзяліўся меркаваннем аб 3-м матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі супраць ВРЗ. Лiк у серыі 2-0. Трэці матч пройдзе 13 чэрвеня ў Гомелі.

– Цяпер нам засталося атрымаць усяго адну перамогу, каб стаць чэмпіёнамі. Мы ўсе гатовы да наступнага паядынку і гатовы паўтарыць тое, што зрабілі раней. У Гомелі будзе вялікі матч, – сказаў да Сілва.