Усе навіны

Фінская каманда не паціснула рукі беларускім гульцам і арбітрам перад сустрэчай кваліфікацыі ЧЕ па футзале

10 сакавіка, 11:39

Каманда з Фінляндыі не паціснула рукі беларускім гульцам і арбітрам перад сустрэчай кваліфікацыі ЧЕ па футзале.

Сустрэча скончылася з лікам 3:1 на карысць Беларусі.

Раней беларуская зборная перайграла сапернікаў (3:0) у Будапешце. Матч праходзіў без гледачоў.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.