Усе навіны

Беларускі трэнер Тарчыла пакінуў казахстанскі міні-футбольны клуб «Актабэ»

Беларускі трэнер Віктар Тарчыла пакінуў казахтанскі міні-футбольны клуб «Актабэ».

Тэлеграм-канал «Капитан Инсайд» паведамляе, што прычынай для растання паслужылі непрыстойныя паводзіны спецыяліста на глебе злоўжывання алкагольнымі напоямі.

Другая крыніца называе гэтыя звесткі непраўдзівымі і сцвярджае, што бакі спынілі супрацоўніцтва па ўзаемнай згодзе праз нізкія вынікі каманды.