Намеснік Качанавай пра нежаданне Літвы і Латвіі пускаць Беларусь на ЧЕ: «Павінна быць, як у нас: рашэнне прынятае – ганьба, калі не выкананае»
Намеснік Наталлі Качанавай у «верхняй палаце парламента» Лукашэнкі, старшыня беларускай асацыяцыі міні-футбола Сяргей Хаменка пракаментаваў заявы наконт удзелу Беларусі на Еўра-2026 па футзале, зробленыя кіраўнікамі футбольных федэрацый Латвіі і Літвы, дзе запланаваны турнір.
– Я пракаментую вельмі проста. Ёсць спартыўныя прынцыпы, ёсць аўтарытэт УЕФА. Мусіць, як у нас у краіне. Калі рашэнне прынята, значыць, павінна быць выканана. У адваротным выпадку – гэта ганьба. Упэўнены, што праўда пераможа.
– Нават крыху пацешна, што Літва і Латвія вырашаюць пытанне сумесна з паслом Украіны.
– Умяшанне ва ўнутраныя справы ў любым аспекце – гэта парушэнне міжнароднага права. Краіны павінны жыць у сяброўстве, – сказаў Хаменка.
Нагадаем, футбольная федэрацыя Літвы рэкамендуе сваім спартсменам не ўдзельнічаць у адных спаборніцтвах з атлетамі з Беларусі і Расіі пры адсутнасці ў іх нейтральнага статуса, а таксама не прымаць іх на турнірах унутры краіны. У Латвіі падобныя рэкамендацыі маюць статут забарон на заканадаўчым узроўні.