Усе навіны

Чэрнік пра нежаданне Літвы і Латвіі пускаць Беларусь на ЧЕ па футзале: «Тыя ж фіны, калі нам рукі не ціснулі, мы сталі толькі мацней»

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік пракаментаваў заявы наконт удзелу Беларусі на Еўра-2026 па футзале, зробленыя кіраўнікамі футбольных федэрацый Латвіі і Літвы, дзе запланаваны турнір.

«Мы чытаем інфармацыю, бачым, калі яна ўсплывае. Хочацца, каб спорт з'яднаў усіх, а палітыка пайшла на другі план, каб ніхто з боку не падаграваў негатыву. Тыя ж фіны, калі нам рукі не ціснулі, мы сталі толькі мацней. Не хочацца, каб палітыка дакраналася нашага поспеху. Хлопцы, каманда заслужылі, зрабілі ўсё правільна. Зараз жа ўсюды ідзе збліжэнне, хочуць, каб скончылася ўсё», – сказаў Чэрнік.