Кіраўнік футбола Літвы Станкявічус: «Тое, што зборнай Беларусі не будзе ў нас, гэта зразумела»
Прэзідэнт Літоўскай футбольнай федэрацыі Эдгарас Станкявічус выказаўся на тэму сітуацыі з выхадам зборнай Беларусі на Еўра-2026 па футзале.
Нагадаем, футбольная федэрацыя Літвы рэкамендуе сваім спартсменам не ўдзельнічаць у адных спаборніцтвах з атлетамі з Беларусі і Расіі пры адсутнасці ў іх нейтральнага статуса, а таксама не прымаць іх на турнірах унутры краіны. У Латвіі падобныя рэкамендацыі маюць статут забарон на заканадаўчым узроўні.
– Тое, што мы не будзем з імі гуляць, і іх не будзе тут, у Літве, гэта зразумела. Мая пазыцыя ў гэтым выпадку будзе жорсткай.
У нас ёсць толькі настойлівая рэкамендацыя, што не рэкамендуецца гуляць з беларусамі. З нашага боку патрэбен юрыдычны дакумент, які забараняе прадстаўнікам гэтай краіны ўязджаць у Літву, нават калі ў іх ёсць візы. А візы ў іх будуць, таму што яны атрыманы ў іншых краінах, – сказаў Станкявічус.
Чэмпіянат Еўропы будзе праходзіць у Латвіі і Літве з 18 студзеня па 8 лютага 2026 года.