Кіраўнік БАМФ Хаменка: «У Прыбалтыцы простыя людзі пра Беларусь адклікаюцца як пра жамчужыну, дзяржаву сапраўднага права»
Намеснік Наталлі Качанавай у «верхняй палаце парламента» Лукашэнкі, старшыня беларускай асацыяцыі міні-футбола Сяргей Хаменка пракаментаваў сітуацыю з выхадам зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы-2026 па футзале.
Турнір запланаваны ў Латвіі і Літве, дзе адмаўляюцца прымаць беларускую каманду.
– Выпадкі аказання нейкіх перашкод нашай зборнай у паездцы на чэмпіянат Еўропы будуць парушэннямі ўсіх спартыўных ідэалаў.
– Чаму так выступае Прыбалтыка? Чым мы ім насалілі?
– А вы ім задайце гэтае пытанне. Бо просты чалавек у Прыбалтыцы – той, які пабываў у нашай краіне – яны ж адклікаюцца пра яе як пра жамчужыну, як пра сапраўды сацыяльную, прававую дзяржаву, у якой ёсць магчымасць для развіцця асобы, дзе існуе сапраўднае права і дзе кожны чалавек можа дамагчыся важкага выніку. Без розніцы, гэта спорт, навука, тэхналогіі, – сказаў Хаменка.