Усе навіны

Эдгарас Станкявічус: «УЕФА разумее пазіцыю Літвы па зборнай Беларусі, але абараняе спартыўны прынцып»

Прэзідэнт Літоўскай футбольнай федэрацыі Эдгарас Станкявічус выказаўся на тэму сітуацыі з выхадам зборнай Беларусі на Еўра-2026 па футзале.

Нагадаем, футбольная федэрацыя Літвы рэкамендуе сваім спартсменам не ўдзельнічаць у адных спаборніцтвах з атлетамі з Беларусі і Расіі пры адсутнасці ў іх нейтральнага статуса, а таксама не прымаць іх на турнірах унутры краіны. У Латвіі падобныя рэкамендацыі маюць статут забарон на заканадаўчым узроўні.

– Кіраўнікі УЕФА нас цалкам разумеюць, але працягваюць абараняць так званы спартыўны прынцып – каманда, якая ўдзельнічала ў адборы і выйграла пуцёўку, мае права ўдзельнічаць у чэмпіянаце Еўропы.

Ва УЕФА апелююць да гэтага спартыўнага прынцыпу. Тым больш, што ніякіх санкцый да АБФФ не прымянялася, – сказаў Станкявічус.

Чэмпіянат Еўропы будзе праходзіць у Латвіі і Літве з 18 студзеня па 8 лютага 2026 года.