Гулец зборнай Беларусі Лукша: «На асноўнай працы ставяцца з разуменнем да футзала. На зборах з 8 раніцы сядзім у лаптопах з перапынкам на трэніроўкі»
Галкіпер «Сталіцы» і зборнай Беларусі Аляксей Лукша расказаў пра тое, як удаецца сумяшчаць спорт і асноўную работу.
– Трэніроўкі, праца. Часу хапае?
– Зразумела, што часу няшмат. Ёсць бытавыя моманты – сям'я, бацькі. Хочацца з імі больш праводзіць чакай, але я сам абраў такі шлях.
Мне нічога не мяшае псіхануць і прыняць рашэнне: з гэтага года я гуляю толькі альбо ў міні-футбол, альбо займаюся офіснымі справамі. Так, у мяне з'явіцца больш часу. Але пакуль гэты стан мяне задавальняе. Няпроста, але ёсць свае перавагі.
– На працы нармальна ставяцца да таго, што на некалькі тыдняў трэба з'язджаць у зборную?
– Ставяцца з разуменнем. Але пры гэтым ніхто не дае патуранняў – ёсць задачы, якія я павінен выканаць. Даводзіцца браць з сабой лаптоп на зборах. З 8 раніцы сядзім у лаптопах з перапынкам на трэніроўкі, – сказаў Лукша.