19-гадовы Рунэ абыграў Джокавіча ў фінале «Мастэрса» ў Парыжы
19-гадовы Хольгер Рунэ (№18 ATP) абыграў Новака Джокавіча (№7 ATP) у фінале «Мастэрса» ў Парыжы – 3:6, 6:3, 7:5.
У другім сэце датчанін адыграў трайны брэйк-поінт у першым гейме, а ў вырашальнай партыі адыграў брэйк. Таксама адыграў 6 брэйк-паінтаў, падаючы на матч.
Рунэ ўпершыню перамог на «Мастэрсе» і выйграў трэці тытул у сезоне і кар'еры.
Ён перапыніў 20-матчавую бяспройгрышную серыю Джокавіча, якая пачалася на «Уімблдоне», а таксама нанёс Новаку першую з 2018 года паражэнне на турніры ў Парыжы.
Па выніках турніру Рунэ дэбютуе ў топ-10, сёлетні сезон ён пачынаў на 103-й пазіцыі ў рэйтынгу.
Rolex Paris Masters
Парыж, Францыя
31 кастрычніка - 6 лістапада 2022
ATP Masters 1000
Прызавы фонд - 5415410 еўра
Крытыя корты, хард
Фінал
Хольгер Рунэ (Данія) - Новак Джокавіч (Сербія) - 3:6, 6:3, 7:5