Усе навіны

Сабаленка пра паразу ад Гарсія: «Я навучылася прайграваць у гэтым сезоне. Гэта важна, бо тычыцца не толькі тэнісу, але і таго, каб быць добрым чалавекам»

8 лістапада 2022, 12:43

Беларуска Арына Сабаленка пракаментавала сваю паразу ад францужанкі Каралін Гарсія ў фінале выніковага турніру WTA. Нагадаем, што беларуска саступіла ў 2 сэтах – 6:7, 4:6.

Пасля выніковага турніру Сабаленка паднялася на 2 пазіцыі ў сусветным рэйтынгу і замыкае топ-5

«Я навучылася прайграваць у гэтым сезоне. Раней я была вельмі агрэсіўная пасля цяжкіх параз, а зараз я магу змірыцца з паразай. Я думаю, што для мяне гэта сапраўды важна, бо гэта тычыцца не толькі тэнісу, але і таго, каб быць добрым чалавекам. Я адчуваю, што станаўлюся лепш, як асоба, – і гэта самае галоўнае.

Я магу прайграць, я магу навучыцца, я магу рухацца далей і працягваць працаваць. Раней [пасля паражэнняў] я адключалася на тыдзень. Я трэніравалася, але мяне не было, бо я шмат думала пра апошні матч. Па сутнасці, я раблюся больш прафесійнай.

Прынамсі, я выправіла сваю падачу ў гэтым сезоне, і нават нягледзячы на не самы ўдалы пачатак сезона, я выйшла ў фінал і скончыла год у пяцёрцы лепшых. Хаця б у наступным сезоне я не павінна буду думаць аб сваёй падачы. Я ведаю, што я магу падаць, я ведаю, што я магу зрабіць падвойную памылку, я магу зрабіць эйс і гэта не самая вялікая праблема, таму што ў мяне шмат іншых тузоў у рукаве для гульні. Гэта самае выдатнае ў гэтым сезоне», – сказала Сабаленка.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS

Корыч
Существенная поправка ( по тексту) не „ быть “ , а попробовать стать хорошим человеком.
Адказаць
0