Усе навіны

ATP Finals: Надаль страціў шанцы на плэй-оф, Рууд выйшаў у паўфінал

16 лістапада 2022, 09:50

Рафаэль Надаль страціў шанцы на плэй-оф пасля паражэння ад Фелікса Ажэ-Альясіма ў другім туры. Каспер Рууд абыграў Тэйлара Фрыца і першым выйшаў у паўфінал.

Напярэдадні Андрэй Рублёў перамог Данііла Мядзведзева, а Новак Джокавіч – Стэфанаса Цыцыпаса.

ATP Finals

Турын, Італія

13 – 20 лістапада 2022

Выніковы турнір ATP

Прызавы фонд – 14 750 000 даляраў

Крытыя корты, хард

Групавы этап

Другі тур

Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) – Рафаэль Надаль (Іспанія) – 6:3, 6:4

Каспер Рууд (Нарвегія) – Тэйлар Фрыц (ЗША) – 6:3, 4:6, 7:6