Усе навіны

Джокавіч упершыню з 2018-га згуляе ў фінале выніковага турніру ATP

19 лістапада 2022, 19:14

21-разовы чэмпіён «Вялікіх шлемаў» Новак Джокавіч (№8 ATP) абыграў Тэйлара Фрыца (№9 ATP) у паўфінале выніковага турніру – 7:6, 7:6.

Пяціразовы пераможца выніковага турніру Джокавіч выйшаў у фінал упершыню з 2018 года (тады ён прайграў Аляксандру Звераву) і восьмы раз у цэлым.

Сербскі тэнісіст не перамагаў на турніры з 2015 года.

За тытул Джокавіч будзе змагацца з пераможцам пары Андрэй Рублёў (№7) – Каспер Рууд (№4).