Усе навіны

Джокавіч і Рууд выйшлі ў фінал выніковага турніру ATP

20 лістапада 2022, 08:55

У Турыне вызначыліся фіналісты мужчынскага выніковага турніру.

Серб Новак Джокавіч (№8 ATP) абыграў амерыканца Тэйлара Фрыца (№9 ATP) у паўфінале – 7:6, 7:6.

Нарвежац Каспер Рууд (№4 ATP) перамог расіяніна Андрэя Рублёва (№7 ATP) – 6:2, 6:4.

Для Джокавіча гэта будзе восьмы фінал (5 перамог), Рууд упершыню ў кар'еры пазмагаецца за тытул на выніковым турніры.

Фінал пройдзе 20 лістапада, пачатак – у 21:00.