Усе навіны

Рууд упершыню ў кар'еры згуляе ў фінале выніковага турніру ATP

20 лістапада 2022, 09:04

Нарвежац Каспер Рууд (№4 ATP) перамог расіяніна Андрэя Рублёва (№7 ATP) у паўфінале выніковага турніру – 6:2, 6:4.

Рууд другі раз у кар'еры выступае на выніковым і ўпершыню згуляе ў фінале – летась ён саступіў у паўфінале.

Нарвежац скончыць сезон у топ-3 рэйтынгу. У панядзелак ён гарантавана абыдзе Стэфанаса Цыцыпаса, а калі выйграе турнір, то і Рафаэля Надаля, стаўшы №2.

За тытул Рууд будзе змагацца з Новакам Джокавічам. Серб вядзе 3:0 у асабістых сустрэчах.

Фінал пройдзе 20 лістапада, пачатак – у 21:00.