Усе навіны

ATP аштрафавала на 1 мільён долараў брытанскую асацыяцыю лаўн-тэніса за рашэнне адхіліць беларусаў і расіян

7 снежня 2022, 17:48

Брытанскай асацыяцыі лаўн-тэніса (LTA) пагражалі выключэннем з Тура ATP і аштрафавалі на 1 мільён долараў за рашэнне адхіліць беларускіх і расійскіх гульцоў на пачатку гэтага года.

Раней такі ж штраф арганізацыя атрымала ад WTA.

«LTA глыбока расчараваная такім вынікам.

У сваім заключэнні ATP не прадэманстравала прызнанне выключных абставінаў, створаных уварваннем Расіі ва Украіну, або рэакцыі міжнароднай спартыўнай супольнасці і ўрада Вялікабрытаніі на гэта ўварванне.

ATP, падобна, разглядае гэтую справу як прамое парушэнне сваіх правілаў – з дзіўнай адсутнасцю спагады да сітуацыі ва Украіне і відавочным недахопам разумення ўнікальных абставінаў, з якімі сутыкнулася LTA.

Фінансавы ўплыў як штрафу ATP, так і штрафу WTA будзе аказваць істотны ўплыў на здольнасць LTA развіваць і прымаць тэніс у гэтай краіне. Да прыкладу, у першым квартале 2023 года мы мелі намер правесці шэраг спаборніцтваў узроўню ATP Challenger, каб даць больш магчымасцяў гульцам з больш нізкім рэйтынгам, але цяпер мы не зможам гэтага зрабіць, асабліва ўлічваючы магчымасць дадатковых штрафаў.

Мы ўважліва разгледзім наш адказ і чакаем выніку нашай апеляцыі на пастанову WTA і санкцыі», – сказана ў паведамленні LTA.