Усе навіны

«Уімблдон» разглядае магчымасць адмены дыскваліфікацыі беларускіх і расійскіх тэнісістаў (The Telegraph)

7 снежня 2022, 22:48
1

«Уімблдон» гатовы перагледзець сваю пазіцыю і ў 2023 годзе дапусціць да ўдзелу тэнісістаў з Беларусі і Расіі.

Пра гэта паведамляе The Telegraph.

У мінулым сезоне тэнісісты не былі дапушчаны да турніраў у Брытаніі. Па гэтай прычыне ATP і WTA пазбавілі «Уімблдон» магчымасці разыгрываць рэйтынгавыя ачкі, а пазней аштрафавалі тэнісную асацыяцыю Вялікабрытаніі.

Арганізатары «Уімблдона» не жадаюць змагацца з усім астатнім тэнісным светам, адзначае крыніца.

Арганізатары «Уімблдона» выказваюць асцярогу, што калі не дапусцяць расіян і беларусаў зноў, то будуць вымушаны рабіць гэта да заканчэння канфлікту ва Украіне, што ў святле рэакцыі ATP і WTA можа прывесці да абясцэньвання турніру.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.