Усе навіны

Сабаленка прызнана найлепшай тэнісісткай Беларусі ў сезоне-2022

12 снежня 2022, 16:40

24-гадовая Арына Сабаленка прызнана найлепшай тэнісісткай Беларусі па выніках сезона-2022.

У 2022 годзе яна дайшла да фіналу выніковага турніру WTA, дзе прайграла Гарсіі. Акрамя таго, яна другі раз запар прабілася ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША, дзе саступіла Швентэк.

У гэтым сезоне Сабаленка не выйграла ніводнага турніру.

Адзначым, што беларуска стала адной з трох тэнісістак, якія распачалі і скончылі сезон у топ-10, не выходзячы за яго межы.

Сезон Сабаленка завяршыла на пятым месцы WTA.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com