Усе навіны

Дубай. Камандны выставачны турнір. Сабаленка саступiла Рыбакінай

20 снежня 2022, 20:20

Арына Сабаленка згуляла з Аленай Рыбакінай на камандным выставачным турніры ў Дубаі.

Склад каманды Eagles: Нік Кірыёс, Каралін Гарсія, Рохан Бапана, Б'янка Андрэеску, Андрэас Сэпі.

Falcons: Новак Джокавіч, Арына Сабаленка, Грыгор Дзімітраў, Паўла Бадоса. Hawks: Аляксандр Звераў, Алена Рыбакіна, Дамінік Цім, Анет Кантавейт (знялася), Сарана Кырсця.

Kites: Фелікс Ожэ-Альясім, Іга Швентэк, Хольгер Рунэ, Саня Мірза, Эжэні Бушар.

World Tennis League

Дубай, ААЭ

19 – 24 снежня 2022

Крытыя корты, хард

Групавы этап

Falcons - Hawks - 13:11

Арына Сабаленка (Беларусь) – Алена Рыбакіна (Казахстан) – 6:0, 1:6, 6:10

Грыгор Дзімітраў/ Паўла Бадоса (Балгарыя/Іспанія) – Дамінік Цім/ Анастасія Паўлючэнкава (Аўстрыя/Расія) – 5:7, 6:3, 10-4