Усе навіны

Дзмітрук і Шымановіч узялі турнір ITF у пары

7 студзеня 2023, 23:45

Беларускія тэнісісткі Ірына Шымановіч і Крысціна Дзмітрук у фінале парнага турніру ITF у Тунісе перайгралі швейцарска-нямецкі дуэт Арлінду Рушыці і Кэтлін Канеў (6:1, 6:2). Прызавы фонд – 25 тысяч долараў.

Для Шымановіч гэта 11-я перамога ў фінале турніраў ITF у парным разрадзе, для Дзмітрук – 3-я.

Шымановіч / Дзмітрук – Рушыці / Канеў – 6:1, 6:2