Усе навіны

У рамках Australian Open адбылося дабрачыннае мерапрыемства ў падтрымку Украіны

11 студзеня 2023, 17:51

У рамках Australian Open прайшло дабрачыннае мерапрыемства «Tennis Plays For Peace», прысвечанае Украіне.

Перад пачаткам быў паказаны відэазварот Эліны Світалінай, у якім яна заклікала данаціць у падтрымку Украіны.

Падчас мерапрыемстваў адбылося некалькі дабрачынных матчаў. У адным з іх Марта Касцюк з Рафаэлем Надалем згуляла супраць Алекса Дэ Мінаўра і Даяны Ястрэмскай.

Яшчэ ў адным матчы прынялі ўдзел два 98-гадовыя тэнісісты: украінец Леанід Станіслаўскі, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшы гулец свету, і аўстраліец Генры Янг.

Арганізатары Australian Open ужо сабралі больш за 200 тысяч долараў. Усе сродкі будуць накіраваны на гуманітарныя патрэбы Украіны праз арганізацыі ЮНЕСКА Аўстралія і Global Giving.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.