На Australian Open афіцыйна забаранілі расійскія і беларускія дзяржаўныя сцягі
Tennis Australia афіцыйна забараніла выкарыстоўваць на Australian Open дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі пасля інцыдэнту на матчы паміж украінкай Кацярынай Байндль і расіянкай Камілай Рахімавай.
«Сцягі Расіі і Беларусі зараз забаронены. Першапачаткова мы дазвалялі балельшчыкам іх праносіць, але забаранялі выкарыстоўваць, каб ствараць перашкоды.
Учора меў месца інцыдэнт, калі сьцяг разьмясьцілі на трыбунах.
Забарона ўступае ў сілу неадкладна.
Мы працягнем працаваць з гульцамі і заўзятарамі, каб забяспечыць максімальна камфортнае асяроддзе для асалоды тэнісам», - гаворыцца ў заяве Tennis Australia.
Нагадаем, падчас матчу ўкраінкі з расіянкай балельшчыкі вывесілі расійскі сцяг, а некаторыя былі апрануты ў футболкі з выявай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
