Усе навіны

Матч Івашка на АО у пары адменены. Пачатак большасці матчаў турніру перанесены з-за дажджу

18 студзеня 2023, 09:08

Матч парнага разраду на Australian Open, у якім мусіў прымаць удзел беларускі тэнісіст Ілля Івашка, адменены.

Беларус у пары з немцам Оскарам Отэ павінен быў сустрэцца з парай Таміслава Бркіча і Гансала Эскабара.

З-за дажджу пачатак большасці матчаў. На дадзены момант матчы працягваюцца толькі на кортах, дзе ёсць дах, на іншых - матчы пачнуцца пазней.

У Мельбурне стартаваў другі круг, але пры гэтым з-за ўчарашніх спякоты і дажджу не скончаны яшчэ 22 матчы першага раунда.

З-за надвор'я ўжо адменены 15 запланаваных на сёння парных матчаў.